Асабісты кабінет

Літаратура і час

Мікуліч Мікола. “Жыцця дарожка выслана…”: Творчая індывідуальнасць Ганны Новік (3)

Бароўка Ванда. Мастацкае асэнсаванне Вялікай Айчыннай вайны ў паэзіі Еўдакіі Лось (7)

Шматкова Ірына. Сучасная беларуская жаночая навела: высокая проза альбо любоўнае чытво? (11)

Рагойша Вячаслаў. Імклівы ўзлёт беларускай санетыстыкі: ад аднаго верша да дыядэмы вянкоў санетаў Соф’і Шах (16)

Сабуць Аліна. “Льецца музыкай слова…”: Музычна-паэ­тычны каларыт зборніка паэзіі “Мае начныя бліскавіцы” Людмілы Кебіч (19)

Бараноўскі Алесь. “Дзённік планетарнай трывогі”: Чарнобыльская трагедыя як фактар самаспазнання ў лірыцы Міколы Мятліцкага (22)

Давідоўскі Зміцер. Нястомны працаўнік – Кастусь Цвірка (26)

Брусевіч Анатоль. Янка Лучына і рэалістычны кірунак у беларускай паэзіі (27)

Сяржант Наталля. Імагалогія – новая галіна беларускага літаратуразнаўства: Па старонках маштабнага даследавання (31)

 

 

  Падрабязна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Самыя шчырыя віншаванні на пачатку вясны!

  Падрабязна

“Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”

Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі абвяшчаюць конкурс навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”. Конкурс прымеркаваны да 95-годдзя  Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і скіраваны на захаванне духоўнай спадчыны народа, павышэнне моўнай кампетэнцыі носьбітаў беларускай мовы, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых здольнасцей навучэнцаў і студэнтаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў  агульнай  сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнты ВНУ.

 

  Падрабязна

Расціслаў Бензярук – настаўнік, пісьменнік, журналіст, аўтар “Роднага слова” з 1990 г. Нарадзіўся 27 лютага 1944 г. у вёсцы Стрыганец (цяпер хутары Стрыганецкія Бусні) Жабінкаўскага раёна. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Выкладаў мову і літаратуру ў школах на Брэстчыне, а потым 35 гадоў працаваў у раённай газеце “Сельская праўда”. Аўтар 17 кніг паэзіі і прозы. Уганараваны літаратурнымі прэміямі імя Уладзіміра Калесніка і Васіля Віткі, знакам “За вялікі ўклад у літаратуру”, пераможца конкурсаў “Духоўная веліч” і на найлепшае апавяданне ў газеце “Звязда”. Паўвека, як яго казкі трывала ўвайшлі ў школьныя падручнікі і кнігі для пазакласнага чытання.

Нізку вершаў для “Роднага слова” падрыхтаваў аўтар.

 

  Падрабязна

Няма дрэва без каранёў,

Няма Чалавека без Мовы матчынай!

 

Аўтограф Аляксея Дударава з архіва часопіса “Роднае слова” (1994).

  Падрабязна

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы галоўны рэдактар часопіса Наталля Шапран узяла ўдзел у прэс-канферэнцыі «Беларускамоўнае асяроддзе. Папулярызацыя роднай мовы». У сваім выступленні яна акрэсліла ролю навуковых выданняў у прафесійнай падтрымцы настаўнікаў-філолагаў.

 

  Падрабязна

Да 110-годдзя Аркадзя Куляшова

Макаранка Алена. “Я – акіяна жытняга калоссе…”: Творчы лёс Аркадзя Куляшова (3)

Бароўка Ванда. Металітаратурны ракурс у паэзіі Аркадзя Куляшова (6)

Багамолава Алена. Вобразы і вобразныя сродкі паэзіі Аркадзя Куляшова (10)

Смолка Вікторыя. “Надыходзіць песня зноў”: Прырода музычнага вобраза ў вершы “Бывай…” Аркадзя Куляшова (16)

Шкор Лідзія. Верш “Бывай…” Аркадзя Куляшова ў люстэрку гісторыі мастацтваў (20)

Кенька Міхась. “Мне і твораў чужых пераклады саграваюць работай душу…”: Аркадзь Куляшоў – перакладчык (22)

Штэйнер Іван. Мікола Грынчык – даследчык творчасці Аркадзя Куляшова (25)

Кароўчанка Алена. Аркадзь Куляшоў і яго землякі (28)

Шапран Сяргей. Пад “Сцягам брыгады” на беларускі Парнас   : Аркадзь Куляшоў як персанаж сяброўскіх шаржаў (30)

Есіс Яўген, Саламаха Анастасія. Балада як літаратурны жанр. Аркадзь Куляшоў. Балады “Маці” і “Над брацкай магілай”: Урок беларускай літаратуры (VІІІ клас) (34)

Лойша Таццяна. Аркадзь Куляшоў: жыццё і творчасць: Інтэлектуальная гульня (IX клас) (36)

Казлоўская Ірэна. Аркадзь Куляшоў: “Я на ўсё жыццё абраў дарогу…”: Вечарына (VIII–X класы) (37)

 

 

  Падрабязна

 

Навуковы і метадычны часопіс “Роднае слова” і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва звязвае шматгадовае супрацоўніцтва. Невыпадкова часопісная рубрыка “З архіваў часу” – адна з самых адметных і аб’ёмных у выданні. Практычна штомесяц яна ўзбагачаецца даследаваннямі, якія грунтуюцца на новых фактах, дакументах і сведчаннях. У 2024 годзе наша сутворчасць будзе звязана з яркімі асобамі і падзеямі ў гісторыі беларускай культуры. Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка і галоўны рэдактар “Роднага слова” Наталля Мікалаеўна Шапран вызначылі тэматыку супольнага архіўна-часопіснага праекта, які пачнецца ў лютым з публікацый, прысвечаных 110-годдзю Аркадзя Куляшова.

  Падрабязна

Cтудзеньскі нумар часопіса заўсёды адметны. Ён ствараецца ў той святочна-мітуслівы пераднавагодні час, калі прынята аглядаць ды падсумоўваць зробленае. А яшчэ – планаваць ды марыць, зазіраючы ў будучыню. 
Мы з удзячнасцю азіраемся на мінулы год – плённы, насычаны, юбілейны… У гэтым нумары пра яго нагадваюць аналітычна-аглядавыя публікацыі (Л. Доўнар, Л. Васюковіч), дзе асэнсоўваецца асветніцкая роля “Роднага слова” ў кніжнай культуры Беларусі. А таксама запатрабаваныя рубрыкі і, вядома, сталыя аўтары, якія застаюцца з намі надалей. Напрыклад, “Арт-лекторый” ад Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Леташняя прэм’ера знойдзе працяг і ў гэтым, юбілейным для ўстановы, годзе. 
Пазнавальныя лагатыпы не толькі мастацкага, але і вядучых літаратурных музеяў краіны пазначаць старонкі “Роднага слова”, прысвечаныя супольным праектам 2024-га. Сярод іх – літаратурна-мастацкая выстава “100 партрэтаў Васіля Быкава”, што рыхтуецца Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры да стагоддзя народнага пісьменніка Беларусі. Маштабная задума музея пачне ўвасабляцца ў часопісным фармаце з першага нумара, набліжаючы для грамадства гэтую важную дату ў гісторыі беларускай культуры. 
Асоба і сусветна вядомая спадчына Васіля Быкава па традыцыі “Роднага слова” ўшануюцца выпускам нумара-альманаха. Ён выйдзе ў маі, напярэдадні не толькі юбілею пісьменніка-франтавіка, але і 80-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай навалы – як даніна памяці адной з самых трагічных старонак айчыннай гісторыі.
…Наперадзе цэлы год, аднак ужо сёння мы бачым скразныя тэмы ўсіх дванаццаці нумароў “Роднага слова”, найперш звязаныя з асобай творцы: Аркадзь Куляшоў, Максім Лужанін, Міхась Лынькоў, Мікола Мятліцкі, Іван Чыгрынаў і інш. Дарэчы, падказка для зацікаўленых чытачоў – знайсці актуальныя даследаванні і патрэбныя метадычныя распрацоўкі, прысвечаныя гэтым і многім іншым класікам беларускай літаратуры, можна ў часопісе за той месяц, на які прыпадае дзень народзінаў пісьменніка. Гэта тычыцца і папярэдніх гадоў, і тых літаратараў, чыя творчасць, незалежна ад памятных і юбілейных датаў, заўсёды застаецца пад увагай нашых аўтараў. Так, напрыклад, традыцыйна самыя цікавыя артыкулы, прысвечаныя Янку Купалу, вы знойдзеце ў ліпеньскім нумары, а Якубу Коласу – у лістападаўскім…
Шаноўныя чытачы! Якой бы яркай ні была палітра публікацый, што чакаюць вас у будучым годзе, яе плён залежыць і ад вашай дзейнай увагі да сучасных даследаванняў, а таксама метадычнага досведу шырокага кола аўтараў часопіса. Давайце разам пашыраць асяродак роднага слова! 
На сёлетняй “карце жаданняў” рэдакцыі – спроба новых форм судзеяння з чытачамі. Ад літаратурна-мастацкіх выстаў і афлайн-лекцый паводле публікацый у “Родным слове” да прафесійных форумаў. Аднак пра гэта – у наступных нумарах і сацыяльных сетках часопіса. 


З павагай, 
Наталля ШАПРАН.

  Падрабязна

Літаратура і час

Доўнар Ларыса. Кнігазнаўчая праблематыка і часопіс “Роднае слова” (4)

Сабуць Аліна. “Мой родны край – адзіны на планеце”: Літаратурнае краязнаўства Алеся Карлюкевіча як нацыянальны партрэт Беларусі ў прасторы і часе (7)

Трус Мікола. Апавяданне “Сігнал” Усевалада Гаршына ў перакладзе Ядвігіна Ш.: архіўны дыскурс (11)

Карчашкіна Дарыя. Праблемы атрыбуцыі дубіяльных тэкстаў у творчай спадчыне Алаізы Пашкевіч (Цёткі): біяграфічна-ідэалагічны і стылістычны аспекты (17)

Аляксеенка Яніна. Мастацкая своеасаблівасць “Скарбаў жыцця” Максіма Гарэцкага (20)

Горны Аляксандр. Сябар Максіма Танка і вязень Бярозы-Картузскай: да юбілею Янкі Шутовіча (24)

Кавалюк Алена. Філасофска-аксіялагічны патэнцыял аповесцей Івана Сяркова (27)

Ніцыеўская Катрын. Феномен страху ў прозе Людмілы Рублеўскай (30)

Сінькова Людміла. Літаратуразнаўца з характарам: Да 95-годдзя Дзмітрыя Бугаёва (34)

 

 

  Падрабязна